Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 марта 2017

Чэрвеньская Масленіца гуляла, гасцей блінамі частавала

У суботу раённае свята "Шырокая Масленіца" ладзілі ў лесапарку Загор'е. Зіма ніяк не хацела саступаць месца вясне. Надвор'е рэзка мянялася з сонечнага на завіруху, быццам зіма з вясной спрачаліся. Мабыць, таму нешматлюдна было. Але тыя, хто завітаў сюды, атрымалі прыемны настрой, сустрэліся са знаёмымі, павесяліліся і паласаваліся прысмакамі.

Кожны дзень масленічнага тыдня мае сваю назву, у які ўкладзены пэўны сэнс. Гасцей сустракалі пляцоўкі з назвамі "Встреча", "Заигрыш", "Лакомка", "Разгул", "Тёщины вечёрки", "Золовкины посиделки", "Прощённый день".

Шмат цікавых абрадаў, вясёлых конкурсаў і забаў было арганізавана, у якіх усе жадаючыя з задавальненнем удзельнічалі: і падушкамі біліся на вузкай лавачцы, і з заплюшчанымі вачыма з імправізаванай печы даставалі вілкамі чыгункі, і бліны на патэльнях на хуткасць насілі.

На сцэне імфітэатра разгарнулася цікавае прадстаўленне са скамарохамі, Зімой, Масленіцай і іншымі персанажамі, наладжанае раённым Цэнтрам культуры і адпачынку. Былі тут і спевы, і танцы самадзейных артыстаў раёна. На свята нават завіталі госці с суседняга Бярэзінскага раёна - народны ансамбль "Лявоніха". Пад гучную, вясёлую музыку і спевы людзі прытанцоўвалі, падпявалі.

Работнікі Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва прапаноўвалі жадаючым згуляць у бяспройгрышную латарэю. Людзі з ахвотай згаджаліся, самыя азартныя нават вярталіся, каб зноў "паспытаць лёс".

Не абышлося без традыцыйнага частавання блінамі з розным напаўненнем, іншай выпечкай! Іх прапаноўвалі гаспадыні-прадстаўніцы сельскіх Дамоў культуры Чэрвеньшчыны. Тут хапала прысмакаў на розны густ

Быў арганізаваны выязны гандаль Чэрвеньскага райспажыўтаварыства. Жадаючыя маглі набыць духмяныя бліны, гарачыя шашлыкі і кандытарскія вырабы.

Мужчынам прапанавалі паказаць сваю моц і спрытнасць на традыцыйным слупе. Не шмат жадаючых было скарыць вышыню, нягледзячы на падарункі-узнагароды. Але знайшліся смелыя і ўпэўненыя. Ужо не першы год Павел Клындзюк аказаўся ў ліку самых спрытных, азартных і моцных. Ён першы зняў са слупа падарунак - падушку. Ужо бліжэй да завяршэння свята вырашылі выпрабаваць удачу Павел Лядскі і Максім Церашчук. Маладыя хлопцы аказаліся не толькі моцнымі, але і вельмі кемлівымі. Калі першыя спробы залезці на самы верх слупа скончыліся наўдачай, яны… намазалі далоні мёдам! І тады кожны з іх змог дастаць заслужаны падарунак.

Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла Масленіцы - сімвалічнае абвяшчэнне аб пачатку вясны і надзеі на багаты ўраджай.

Кацярына ШУМКО. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/2501-chervenskaya-maslenitsa-gulyala-gastsey-blinami-chastavala.html#sigProId2895452749

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс