Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
26 июля 2024

Жніво-2024 на Чэрвеньшчыне: першы камбайнер-тысячнік – з эксперыментальнай базы «Натальеўск»

Сёння першым у раёне перасягнуў рубеж тысячнага намалоту збожжа камбайнер эксперыментальнай базы «Натальеўск» Андрэй Гамеза.

Яго, а таксама трэцяга на Чэрвеньшчыне і ў гэтай гаспадарцы вадзіцеля-тысячніка Валерыя Хацкевіча з працоўнымі перамогамі павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Навіцкі, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Андрэй Гусараў, старшыня райкама прафсаюза АПК Ларыса Бандаровіч, дырэктар эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сцяпан Палоннікаў і старшыня прафкама гаспадаркі Таццяна Пашкова, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Ларыса Ефіменка, намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Пашкевіч.

26 07 2024 05

26 07 2024 06

26 07 2024 07

Андрэй Гамеза і Валерый Хацкевіч атрымалі заслужаныя ўзнагароды і падарункі, а таксама музычныя віншаванні ад артыстаў раённага Цэнтра культуры і адпачынку.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс