Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
02 июля 2024

«Каляндар вызвалення Чэрвеншчыны». 2 ліпеня

2 ліпеня 1944 года часці 110-й стралковай дывізіі 50-й арміі і 348-й стралковай дывізіі 3-й арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі вызвалілі г.Чэрвень. На тэрыторыі раёна адбываліся жорсткія баі.

 02 07 2024 05 Так выглядаў горад пасля акупацыі

Раніцай 2 ліпеня палкі 348-й дывізіі ўварваліся ў горад: 1170-ы стралковы полк – з усходу, 1174-ы – з паўднёвага захаду, 1172-і з поўдня. 3-ці батальён прыняў бой і першым уварваўся ў Чэрвень. У вулічным баі салдаты батальёна адбілі некалькі варожых контратак, знішчылі дзесяткі гітлераўцаў.

У двухгадзінным баі за Чэрвень удзельнічалі і воіны 110-й стралковай дывізіі. Вялікую дапамогу ў вызваленні Чэрвеньскага раёна савецкім воінам аказвалі партызаны.

 02 07 2024 06

Партызаны ўваходзяць у вызвалены Чэрвень

Былы камандзір 1174 стралковага палка 348-й стралковай дывізіі І.І.Далматаў расказваў у сваіх успамінах аб сустрэчы воінаў палка з партызанамі атрадаў імя Жукава, імя Будзённага і імя Калініна. Камбаты дывізіі і камандзіры атрадаў сабраліся ў штабной зямлянцы каб разам абмеркаваць дэталі аперацыі па вызваленню г.Чэрвеня.

 02 07 2024 07

Мітынг ў дзень вызвалення

Актыўна ўдзельнічалі ў вызваленні і іншыя партызанскія брыгады. 1-я Мінская брыгада перадала дасканалыя і падрабязныя звесткі аб умацаваннях праціўніка, трымала пад сваім кантролем вялікія ўчасткі шашы Бабруйск – Мінск, Беразіно – Чэрвень, амаль усе грунтовыя дарогі на тэрыторыі раёна, вялі баі з гітлераўцамі каля вёсак Пахар, Гай, Знамя Свабоды і інш.

 02 07 2024 08

Удзельнік вызвалення Чэрвеня Юрый Кравіцкі. Яшчэ год 5 назад выступаў у нас на мітынгу ў дзень вызвалення

Партызаны брыгады “Чырвоны Сцяг”, злучыўшыся з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі, пачалі дзейнічаць разам. У выніку актыўных сумесных дзеянняў шаша Мінск – Магілёў на ўчастку Стары Пруд – Калодзежы была поўнасцю ачышчана ад немцаў.

 02 07 2024 09

Далматаў

Добра ведаючы мясцовасць, камандзіры партызанскіх атрадаў унеслі карысныя папраўкі ў план дзеянняў.
Вызваляючы раённы цэнтр, загінулі і былі паранены 130 савецкіх воінаў і партызан.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс