Сёння касманаўт Алег Навіцкі завітаў у другую чэрвеньскую школу, выпускніком якой ён з’яўляецца.
Сустрэча з вучнямі і педагогамі пачалася з ускладання кветак да помніка А.К.Флегантаву. Затым Алег Навіцкі пагутарыў са старшакласнікамі і педагогамі школы. Мерапрыемства, у якім таксама бралі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ганна Савайтан, ветэран працы, настаўніца касманаўта Таццяна Манжынская, кіраўніцтва навучальнай установы, праходзіла ў форме «Адкрытага мікрафона». Дзеці і дарослыя распытвалі знакамітага земляка пра космас і не толькі.



На памяць пра сустрэчу з Алегам Навіцкім у другой школе Лідзія Шчацінка падаравала касманаўту макет стэлы з сімволікай Чэрвеня, а дырэктар навучальнай установы Алена Белакабылава ўручыла яму флэшку з запісамі школьных мерапрыемстваў, сувенір і школьны значок.


Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі заклалі ў зямлю «Капсулу часу» з пасланнем будучым выпускнікам у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пасадзілі туі на алеі, якая была створана ля школы падчас візіту касманаўта ў 2013 годзе.




