Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
11 апреля 2024

Палац у Смілавічах хочуць прадаць за мільён долараў

У інтэрнэце з’явілася аб’ява аднаго з агенцтваў па нерухомасці аб продажы палацава-паркавага ансамбля Манюшкаў-Ваньковічаў у Смілавічах.

Вядомы помнік архітэктуры XIX – пачатку XX стагоддзя, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, каля 10 гадоў таму быў прададзены з аўкцыёну тагачасным уласнікам (Мінсельгасхарчам) прыватнай кампаніі. Новыя гаспадары ачысцілі памяшканні ад смецця і зрабілі частковую рэстаўрацыю палаца, але завяршыць рэканструкцыю не ўдалося.

Зараз будынак плошчай 1142 квадратныя метры, які мае два паверхі і 30 памяшканняў, выстаўлены на продаж за 3 мільярды 743 мільёнаў 250 тысяч рублёў, што складае прыкладна 1 мільён 150 тысяч долараў. Таксама новы ўласнік атрымае ўчастак у 3,5 га, на якім, акрамя палаца, размешчаны старажытны парк.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс