Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
08 апреля 2024

У зладжаным рытме: ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» – сярод лідараў веснавых палявых работ

Сёлетняя незвычайна цёплая вясна спрыяе земляробам. У гаспадарках раёна імкнуцца максімальна эфектыўна выкарыстаць кожны пагодлівы дзянёк, каб правесці сезонныя палявыя работы ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Сярод лідараў – адкрытае акцыянернае таварыства “Чэрвеньскі райаграсервіс”.

Аляксандр Забаўскі і Міхаіл Гатоўка.

– У гэтым годзе мы выйшлі ў поле вельмі рана, – распавядае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Забаўскі.

– У пачатку сакавіка пачалі падкормку азімых карбаміда-аміячнай сумессю і ўжо яе завяршылі. Для гэтага былі задзейнічаны два самаходныя агрэгаты “Раса”. Увесь аб’ём работ выканалі механізатары Сяргей Некрашэвіч і Аляксандр Розум. Яны падкармілі 2880 гектараў зерневых і 500 – рапсу.

08 04 2024 21

Андрэй Крыцкі.

08 04 2024 22

Сяргей Лісіца.

А ў трэцяй дэкадзе сакавіка мы ўжо вялі перадпасяўную апрацоўку глебы і пасеялі першыя гектары аўса. На культывацыі былі занятыя механізатары Андрэй Крыцкі і Сяргей Лісіца, на сяўбе – Міхаіл Гатоўка…

Сёлета раннія яравыя зерневыя культуры займаюць у ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” 400 гектараў. У папярэднія гады было больш, але частку зямлі перадалі фермерскай гаспадарцы. Аляксандр Забаўскі бачыць тут свае плюсы. Паводле яго меркавання, зараз можна засяродзіцца на ўдасканальванні культуры земляробства, больш рацыянальна выкарыстоўваць мінеральныя ўгнаенні, паліва і, дзякуючы гэтаму, мець не горшую аддачу з меншай пасяўной плошчы.

Што да тэмпаў сяўбы, то адзіны фактар стрымлівання, які меў месца ў гаспадарцы – традыцыйнае для вясны нераўнамернае падсыханне глебы.

– Штодня трэба было аб’язджаць палеткі, каб вызначыць спрыяльныя для апрацоўкі, – дзеліцца Аляксандр Забаўскі. – А так 400 гектараў сяўбы для нас – увогуле не праблема. Прадукцыйнасць шыроказахопнага пасяўнога агрэгата “HORSCH Serto SC” – 100 гектараў у дзень, культыватары для закрыцця вільгаці – таксама шыроказахопныя. Гэта дае магчымасць сеяць хутка, але спакойна, без аўралу…

08 04 2024 23

Яшчэ адзін важны від работ – унясенне арганічных угнаенняў пад кукурузу. Спрыяльныя агратэхнічныя тэрміны для сяўбы гэтай культуры надыдуць пазней, напрыканцы красавіка – у пачатку мая. Але час ляціць хутка, таму механізатары Міхаіл Ладуцька, Сяргей Некрашэвіч і Вадзім Козел не марудзяць з угнойваннем палеткаў.

08 04 2024 24

Міхаіл Ладуцька.

08 04 2024 25

– На кукурузу ў нас вялікія надзеі і разлікі, – кажа Аляксандр Забаўскі. – Летась толькі зерня яе намалацілі каля 3 тысяч тон. Частку ўпершыню заплюшчылі з закладкай у поліэтыленавыя рукавы, тым самым забяспечыўшы галіну жывёлагадоўлі высокаэнергетычным кормам.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс