Сёння ў 16:21:18 назіраем за пускам ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а» з пілатуемым караблём «Саюз МС-25». На борце касманаўт Раскосмасу, ураджэнец Чэрвеня Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту з Рэспублікі Беларусь Марына Васілеўская, а таксама астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.
Спасылка на трансляцыю:
https://www.youtube.com/live/4Jri_eBTP4E?feature=shared
Стыкоўка карабля да вузлавога модулю «Прычал» расійскага сегмента МКС – у 19:40.
Алег і Марына правядуць на арбіце 12 сутак і вернуцца дадому 2 красавіка на караблі «Саюз МС-24» разам з Лорал О’Харай.







