Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 марта 2024

Вольная барацьба: Аліна Мажароўская з Чэрвеньшчыны – прызёр рэспубліканскага турніру

Выхаванка трэнера Чэрвеньскай ДЮСШ Юрыя Лейкіна Аліна Мажароўская заваявала сярэбраны медаль на адкрытым рэспубліканскім турніры па вольнай барацьбе “STAYKI OPEN-2024”.

У спаборніцтвах удзельнічалі 270 юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана.

Аліна Мажароўская, якая выступала ў вагавой катэгорыі 43 кілаграмы, на шляху да фіналу перамагла равесніц з Расіі, Казахстана, а таксама зямлячку – чэмпіёнку Беларусі. У матчы за першае месца яна ў роўнай барацьбе саступіла расійскай спартсменцы, якая мае тытул чэмпіёнкі Еўропы.

– Аліна паказала прыстойны вынік, – адзначыў у каментарыі “Раённаму весніку” Юрый Лейкін. – Тым больш, што гэты турнір мы разглядалі як этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Беларусі сярод кадэтаў, які пройдзе праз тыдзень у Жлобіне. Вось там будзе барацьба за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы ў Сербіі. І ў выпадку поспеху Аліне давядзецца сустрэцца з саперніцай, якой саступіла ў фінале “STAYKI OPEN-2024”, ужо на еўрапейскім памосце.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс