Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
13 февраля 2017

Чэрвеньскае стаматалагічнае аддзяленне адзначана Ганаровай граматай як лепшае ў Мінскай вобласці па аказанню стаматалагічнай дапамогі

У чацвер адзначылі сваё прафесійнае свята ўрачы-стаматолагі. Для спецыялістаў раённага аддзялення гэты дзень стаў адметным яшчэ і па адной прычыне. Напярэдадні на абласным навукова-практычным семінары былі падведзены вынікі работы стаматалагічных аддзяленняў вобласці за 2016 год. Чэрвеньскае стаматалагічнае аддзяленне адзначана Ганаровай граматай як лепшае ў Мінскай вобласці па аказанню стаматалагічнай дапамогі. Яе ўручыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Зіновій Гозман загадчыку аддзялення Валянціне Ніціеўскай.

-У нашым аддзяленні — прафесійны калектыў, — гаворыць Валянціна Мікалаеўна. — Вопытныя урачы Мікалай Снытко, Ала Мядзведзева, Алена Грыбко, Алена Лашкевіч, Святлана Хмылова, маладыя, але вельмі здатныя і перспектыўныя Ані Унанян і Марспетуні Мурадзян. Граматныя і ўважлівыя да пацыентаў спецыялісты сярэдняга звяна.

Паказчыкі, якія з’яўляюцца крытэрыямі для вызначэння лепшага аддзялення, спецыфічныя. За мінулы год было прынята і абслужана 39 923 чалавекі. На бясплатным прыёме — 38 104. На платны прыём па лячэнне звярнулася 1819 чалавек, пратэзіраванне праведзена 274 пацыентам. Зароблена — 150 302 рублі. У раёне пражывае крыху меней за 32 тысячы чалавек. Калі не ўлічваць немаўлят, якія не маюць зубоў, то атрымаецца, што кожны хоць раз, а то і не адзін, звяртаўся па стаматалагічную дапамогу.

За 2016 год устаноўлена 30 637 пломбаў, з іх 5 752 — дзецям. Каб гэтая лічба была меншай, работнікі аддзялення праводзяць належную прафілактычную работу. За кожным доктарам замацавана школа і дзіцячы сад. Па графіку яны наведваюць навучальныя ўстановы, праводзяць агляд і неабходнае лячэнне. Усяго ў раёне аказваюць стаматалагічную дапамогу 28 спецыялістаў — 11 урачоў-стаматолагаў, 17 зубных урачоў і фельчараў. У Смілавічах тры доктары, па аднаму ў Грабёнцы, Валевачах, Раванічах, Лядах і Рудні. У Чэрвені працуе сем стаматолагаў і два зубныя ўрачы. Рэгістратура выдае талончыкі з 7.30 гадзін раніцы. Можна заказаць па тэлефоне 57-1-48.

Раённае стаматалагічнае аддзяленне аказвае наступныя паслугі: пламбіраванне, выдаленне, лячэнне зубоў, шыніраванне, пратэзіраванне. У снежні 2015 года ўвялі новыя паслугі: выраб металакерамічных пратэзаў, цэльналітых, бюгельных, ацэталавых. Урач робіць неабходныя замеры, ідэальна падганяе гіпсавыя нарыхтоўкі зубоў і каронак, а потым адпраўляе іх у рэспубліканскую стаматалогію, дзе спецыялісты робяць пратэзы з высокаякасных сучасных матэрыялаў. Правільна весці лячэнне ці выдаленне ўрачам дапамагаюць здымкі праблемнага зуба, якія робяць у рэнтгенкабінеце стаматалагічнага аддзялення. Закуплена новае абсталяванне. Цыфравы апарат дазваляе ў 10 разоў знізіць уздзеянне выпраменьвання.

Для дзяцей у 2016 годзе па дзяржаўнай праграме «Здароўе» закуплены спецыяльны фтораўтрымліваючы лак і пламбіравальны матэрыял для выраўноўвання фіссур, месц з карыесам.

-Сучаснае абсталяване, матэрыялы, майстэрства ўрачоў станоўча адзначаюць наведвальнікі кабінета стаматолага.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс