Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
08 февраля 2024

Данесці да кожнага (Чэрвеньскі раён)

На тэрыторыі Чэрвеньскага раёна складваецца неспрыяльная аператыўная абстаноўка з пажарамі. Колькасць узгаранняў павялічылася ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. У сувязі з гэтым работнікі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павялічылі колькасць сустрэч з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Жывыя зносіны з людзьмі даюць станоўчы вынік у разглядзе пытанняў, звязаных з забеспячэннем пажарнай бяспекі.

Падчас выступлення у СВФ “Аграстрой” першы намесник начальника раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Паўлюшын давяёў прысутным аператыўнае становішча з пажарамі як у раёне, у вобласці, так і ў рэспубліцы, падрабязна спыніўся на прычынах узнікнення ўзгаранняў, прывёў прыклады нядаўніх пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна.

У цэнтры ўвагі – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, а таксама бяспечная эксплуатацыя ацяпляльных печаў і электраабсталявання. Для прыватных дамоў і кватэр у якасці адной з галоўных рэкамендацый работнікі МНС прывялі ў прыклад важнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, расказалі ў якіх пакоях і як правільна яго ўстанавіць.

«Важна разумець, што ваша бяспека не толькі ў руках МНС, але і найперш у вашых, – тлумачыць Віктар Сяргеевіч. – Мала ведаць аб правілах бяспекі ў побыце і на працоўных месцах. Іх трэба выконваць. Прытрымліваючыся базавых правілаў, вы зберажэце сябе і сваіх блізкіх ад незваротных страт. Адыходзіце з дому? – Выключайце ўсе электрапрыборы акрамя халадзільніка. Не пакідайце на ноч тэлефон на зараднай прыладзе. Калі паліце, то рабіце гэта ў спецыяльна адведзеных месцах і ў цвярозым выглядзе. Памятайце, што вы адказваеце не толькі за сябе, але і за свае сем'і, блізкіх і маёмасць, якую набываеце гадамі».

Падчас гутарак работнікі МНС адказалі на ўсе пытанні, якія ўзнікаюць, а таксама ўручылі наглядную інфармацыю ў выглядзе буклетаў.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/23958-danestsi-da-kozhnaga-chervenski-rajon.html#sigProId473dea918d

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс