Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 февраля 2017

Намеснік старшыні Смілавіцкага сельвыканкама Ірына МАРЦІНОВІЧ удастоена Ганаровай граматы Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

Гэтай узнагародай яна адзначана за добрасумленную працу, значны асабісты ўнёсак у арганізацыю работы па прафілактыцы правапарушэнняў.

Ірына Марціновіч з’яўляецца старшынёй Смілавіцкага савета грамадскага пункту аховы правапарадку. Па яе словах, ён адыгрывае немалаважную ролю ў папярэджанні правапарушэнняў, каардынуючы дзейнасць суб’ектаў прафілактыкі раёна:

- З удзелам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, пракуратуры, аддзела ўнутраных спраў, іншымі зацікаўленымі ў мінулым годзе адбылося 12 пасяджэнняў Смілавіцкага савета грамадскага пункту аховы правапарадку. На іх разгледжаны персанальныя справы 179 грамадзян (у 2015 г. – 205), заўважаных у парушэннях антыалкагольнага заканадаўства, правілаў пажарнай бяспекі ў сваіх дамах, у неналежным выкананні бацькоўскіх абавязкаў, у правапарушэннях у сферы сямейна-бытавых адносінаў і інш.

Ірына Марціновіч адзначыла, што ў бягучым годзе савет засяродзіць увагу перш за ўсё на прафілактыцы крадзяжоў і сямейна-бытавых канфліктаў.

Галерея изображений

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс