Увечары 19 кастрычніка 20-гадовы мінчанін, кіруючы мікрааўтобусам “Volkswagen”, на 71-м кіламетры шашы “Мінск – Магілёў” (непадалёк ад павароту на вёску Слабодка) здзейсніў наезд на 34-гадовага ўраджэнца вёскі Калодзежы, які ішоў па абочыне ў спадарожным накірунку.
Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы. Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвеньскага РАУС, мужчына не быў пазначаны святловяртальнымі элементамі.
Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі (парушэнне Правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека).

