Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 850.

21 августа 2023

У аграрнага прафсаюза Чэрвеньшчыны – новы лідар

Сёння ў Чэрвені адбыўся Пленум раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На ім абраны новы старшыня райкама.

Удзельнікі пленума аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Ларысы Бандаровіч, якую прапанаваў намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Юрчык і падтрымала старшыня раённага аб’ядання прафсаюзаў Вольга Коціна.

Ларыса Сяргееўна Бандаровіч нарадзілася ў 1979 годзе ў Чэрвені. У 2001 годзе скончыла Беларускі завочны сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці “правазнаўства”. На працягу дваццаці гадоў працавала на розных пасадах у Чэрвеньскім раённым спажывецкім таварыстве, у тым ліку – старшынёй прафкама. Да абрання старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК была вядучым спецыялістам па кадрах, ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце філіяла “Санаторый “Волма” КУП “Мінсктранс”.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/23430-u-agrarnaga-prafsayuza-chervenshchyny-novy-lidar.html#sigProId3bb4a02dcb

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс