Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 839.

07 июня 2023

Футбол: чэрвеньскі “Колас” перамог на сваім полі “ДЮСШ-4” (Маладзечна)

“ДЮСШ-4” нібыта і не ўваходзіць у лік фаварытаў чэмпянату Беларусі сярод каманд другой лігі. Але насамрэч маладзечанцы аказаліся даволі моцным “арэшкам”.

 

Магчыма, гульня пайшла б па іншаму сцэнарыю, калі б нашы адкрылі лік ужо на першай хвіліне гульні. А такая магчымасць сапраўды была. Павел Сёмкін увайшоў у штрафную пляцоўку і зрабіў прастрэльную перадачу уздоўж варот на Аляксея Васюка. На жаль, малады паўабаронца не патрапіў з блізкай адлегласці ў фактычна пустыя вароты…

На працягу першага тайма “Колас” валодаў гульнявой ініцыятывай, але галявых момантаў, падобных таму, што быў у самым пачатку сустрэчы, стварыць не ўдалося. Больш таго, на  22-й хвіліне маглі і прапусціць. Рэферы ўгледзеў парушэнне правілаў у штрафной пляцоўцы з боку Сяргея Цярэшкі (прагляд відэазапісу паказвае, што не ўсё там было так адназначна) і прызначыў пенальці. Але нашы вароты ўпершыню ў афіцыйных гульнях гэтага сезона абараняў вопытны Аляксандр Курыловіч, якога без перабольшвання можна назваць легендай чэрвеньскага футбола. Ён адгадаў накірунак удару і адбіў мяч на вуглавы. Ад пачатку сезона ветэран “Коласа” як бы знаходзіўся ў цені дэбютанта Глеба Яфімава, але ў патрэбны момант зноў стаў надзейным абаронцам апошняга рубяжа чэрвеньцаў. Што да Яфімава, то ён перайшоў у футбольны клуб “Баранавічы” на пасаду асістэнта галоўнага трэнера па варатарах. Ужо на гэтым тыдні ў “Коласе” павінен з’явіцца яшчэ адзін малады галкіпер-навабранец – Раман Андрэенка, які летась гуляў за ФК “Макслайн”. Аднак штосьці падказвае, што вопыт і майстэрства Аляксандра Курыловіча яшчэ неаднойчы спатрэбяцца нашай камандзе.

У перапынку матча з “ДЮСШ-4” галоўны трэнер “Коласа” Дзяніс Трапашка зрабіў адразу тры замены. З’яўленне на полі Уладзіслава Рубіна, Мікіты Шугункова, Мікіты Каваленкі, а пазней яшчэ і Дзмітрыя Чыстага з Аляксандрам Палешчуком, асвяжыла і ажывіла гульню чэрвеньцаў. І гэта не прамінула адбіцца на выніку.

На 65-й хвіліне сустрэчы нашы атрымалі права на вуглавы, Аляксандр Паляшчук навесіў у штрафную пляцоўку, і Аляксей Хадневіч у каторы раз прадэманстраваў сваё майстэрства гульні галавой, скіраваўшы мяч у сетку – 1:0. А праз 12 хвілін падача вуглавога Палешчуком скончылася дакладным ударам Мікіты Каваленкі. Дарэчы, апошні меў яшчэ некалькі шанцаў паразіць вароты, але да фінальнага свістка лік больш не змяніўся.

2:0 – перамога, якая далася “Коласу” нялёгка. Зрэшты, для балельшчыкаў так, можа, і цікавей, чым назіраць за разгромам умоўнага “Беразіно”.

У гэтую суботу “Колас” згуляе ў Дзяржынску з мясцовым “Адзінствам”. Матч пачнецца ў 16 гадзін.

 Ігар АДАМОВІЧ

 

“Колас” (Чэрвень) – “ДЮСШ-4” (Маладзечна) – 2:0.

4 чэрвеня. Чэрвень. Стадыён СДЮШАР. 120 гледачоў.

“Колас”: Курыловіч, Кірэеў (Рубін, 46), Івашкін, Цярэшка, Грыб (Весялоў, 45), Асіпенка (Качаргін, 83), Васюк (Каваленка, 46), Чыжэўскі (Чысты, 60), Сёмкін (Паляшчук, 59), Галюк (Шугункоў, 46), Хадневіч.

Галы ў “Коласа”: Хадневіч (65), Каваленка (77).

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс