Міжведамасная камісія «Раскосмасу» ўключыла Алега Навіцкага ў склад экіпажа для падрыхтоўкі да чацвёртага палёту ў космас вясною 2024 года.
Асноўны экіпаж 21-й экспедыцыі павінен адправіцца на міжнародную касмічную станцыю ў сакавіку на караблі «Саюз МС-25». Разам з Алегам Навіцкім паляціць беларуская касманаўтка, а таксама амерыканка Трэйсі Дайсан.
У паведамленні “Раскосмасу” гаворыцца, што Алег Навіцкі з беларускай касманаўткай пасля кароткай экспедыцыі на станцыі вернуцца на Зямлю на караблі “Саюз МС-24”, а Дайсан працягне палёт на МКС да верасня 2024 года.
Цікава, што напрыканцы мая ў шэрагу медыя са спасылкай на расійскі Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў з’явілася інфармацыя аб тым, што беларуская касманаўтка, якую ўключылі ў экіпаж Навіцкага – бортправаднік “Белавія” Марына Васілеўская. Аднак неўзабаве гэтае паведамленне з першакрыніцы прыбралі.
Ігар АДАМОВІЧ

