Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

22 сентября 2022

У Чэрвені абмеркавалі праблему гібелі людзей на пажарах

Гэтай тэме было прысвечана пасяджэнне раённай рабочай камісіі для каардынацыі дзеянняў па папярэджанню пажараў і гібелі людзей на іх пад старшынствам намесніка старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Лідзіі Шчацінкі.

Грунтоўны аналіз сітуацыі з пажарамі ў раёне зрабіў начальнік Чэрвеньскага РАНС Яўген Кулага. Ён, у прыватнасці, распавёў і паказаў на дыяграмах, як мянялася дынаміка вогненных здарэнняў за апошнія дваццаць гадоў.

Таксама Яўген Кулага агучыў праблемныя пытанні ў працы аглядных камісій пры сельвыканкамах і ў Чэрвені. Былі заслуханы кіраўнікі камісій, у якіх ёсць недапрацоўкі па папярэджанню пажараў і гібелі людзей на іх.

У рабоце пасяджэння браў удзел першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Янчык. Ён зрабіў шэраг заўваг і прапаноў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці камісій. На гэта скіраваны і пратакол даручэнняў, які сфарміравалі па выніках абмеркавання.

Падрабязней пра пасяджэнне чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Раённага весніка».

22 09 22 8

22 09 22 8

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс