Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
14 июля 2022

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны апярэджваюць мінулагодні ўзровень забяспечанасці травяністымі кармамі

Паводле звестак райсельгасхарчу на 13 ліпеня, сельгаспрадпрыемствы раёна назапасілі 10,87 цэнтнера кармавой адзінкі травяністых кармоў для грамадскага статка ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы. Гэта на 1,25 цэнтнера больш, чым было на такі ж час летась.

У гаспадарках нарыхтавалі 3527 тон сена (67,8 працэнта ад неабходнага) і 88742 тоны сенажу (73,2 працэнта). Найлепшую забяспечанасць сенам маюць у СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1 (112,8 працэнта), сенажом – у ААТ “Чэрвеньскі райаграсевіс” (87,8 працэнта).

Травы другога ўкосу скасілі ў раёне на 42,7 працэнтах адведзеных пад іх палеткаў. Завяршылі гэты від работ у ААТ “Смалявічы-Сузон”. На 82,9 працэнта выканалі план касьбы ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс