Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

29 апреля 2022

У раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава да 635-годдзя заснавання Чэрвеня

28 красавіка 1387 года лічыцца датай першага згадвання нашага горада ў пісьмовых крыніцах. У гэты дзень Вялікі князь літоўскі і Кароль польскі Ягайла спецыяльным прывілеем перадаў брату Скіргайлу валоданне шэрагам зямель, у тым ліку – Ігуменам, які пасля стаў Чэрвенем.

Супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея падрыхтавалі да 635-годдзя заснавання горада адмысловую выставу. 28 красавіка яе першымі наведвальнікамі сталі адзінаццацікласнікі чэрвеньскай гімназіі.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае копія прывілею 1387 года. Тут таксама прадстаўлены малюнкі юных мастакоў – выхаванцаў мясцовай дзіцячай школы мастацтваў і ўдзельнікаў абласных пленэраў “Фарбы роднай зямлі”, на якіх адлюстраваны Чэрвень.

А яшчэ – значкі з гербамі гарадоў Беларусі 14-17 стагоддзяў і  Расійскай імперыі часоў уваходжання ў яе Ігумена з калекцыі Станіслава Альшэўскага. 

Акрамя знаёмства з выставай, гімназісты наведалі асноўную экспазіцыю музея, дзе старшы навуковы супрацоўнік Ірына Вабішчэвіч распавяла ім пра гісторыю горада.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс