Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 марта 2022

У Чэрвеньскім будаўнічым ліцэі прайшоў 30-ы турнір па міні-футболу памяці выкладчыка фізвыхавання Мікалая Міцкевіча

Удзел у спаборніцтвах, якія арганізаваў раённы фізкультурна-спартыўны клуб, узялі каманды “Вуліца Барыкіна”, «РАУС”, “РАНС” і “Будаўнічы ліцэй”. Спачатку яны згулялі адна з адной. Затым трэцяя і чацвёртая каманды па колькасці набраных ачкоў сустрэліся ў матчы за бронзавыя медалі, а першая і другая – за залатыя.

У гульні за трэцяе месца футбалісты “РАУС” перамаглі сапернікаў з “РАНС” – 5:3. У фінале “Вуліца Барыкіна” не пакінула шанцаў “Будаўнічаму ліцэю” – 5:1. Пераходны кубак у яе складзе заваявалі Дзмітрый Чысты, Ігар Шмідаў, Дзяніс Трапашка, Дзмітрый Трапашка, Анатоль Шафераў, Аляксей Шымановіч, Аляксандр Федаровіч і Віталь Манулік. Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны кубкамі, дыпломамі і медалямі.

Прызамі адзначылі лепшых ігракоў каманд: Уладзіміра Хурсіка (“РАУС”), Дзмітрыя Чыстага (“Вуліца Барыкіна”), Ягора Філічонка (“РАНС”) і Уладзіслава Сярмяжку (“Будаўнічы ліцэй”), лепшага нападаючага турніру – Дзяніса Трапашку, лепшага варатара турніру – Аляксандра Курыловіча і лепшага іграка турніру – Сяргея Купровіча. Узнагароджанне правялі сыны Мікалая Міцкевіча Андрэй і Максім. Інструктар раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Аляксандр Мрынскі ўручыў ім памятны падарунак.

Перад удзельнікамі спаборніцтваў выступіла жонка Мікалая Іванавіча Галіна, якая распавяла пра свайго мужа і падзякавала футбалістам за памяць. Кожная каманда атрымала ад сям’і Міцкевічаў салодкія пачастункі. Андрэй Міцкевіч уручыў спецыяльныя прызы за адданасць турніру яго шматразовым пераможцам і прызёрам Сяргею Купровічу і Сяргею Качановічу, а таксама карэспандэнту нашай газеты Ігару Адамовічу.

Галерея изображений

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс