Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

13 сентября 2021

Грамадскія арганізацыі Чэрвеньшчыны правялі акцыю да Дня народнага адзінства

Напярэдадні новага дзяржаўнага свята, якое, паводле сёлетняга ўказа Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі штогод будзе адзначацца 17 верасня, прадстаўнікі раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын, РГА “Белая Русь”, Беларускага фонду міру, ветэранаў аб’ядналіся, каб дапоўніць Сквер касманаўтаў, які быў закладзены на вуліцы Карла Лібкнехта ў Чэрвені тры гады таму падчас 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

Падчас акцыі тут пасадзілі дрэўцы вярбы, вырашчаныя ў гадавальніку Лядзенскай школы.

– Дапаўненне сквера мы прымеркавалі да Дня народнага адзінства і месячніка па добраўпарадкаванню, які праходзіць зараз у раёне, – распавяла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Лідзія Шчацінка. – Колькасць пасаджаных вербаў, дваццаць адна, сімвалічная, бо менавіта дваццаць першы год – Год народнага адзінства. І мы разам зрабілі добрую справу, каб Чэрвень стаў яшчэ прыгажэйшым.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс