Галоўныя героі свята – восем першакласнікаў Менавіта ў іх адрас гучала больш за ўсё віншаванняў і пажаданняў. Вядома, не абышлося без падарункаў. Самы галоўны – кніга «Беларусь – наша Радзіма”. Гэта падарунак ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Першакласнікі атрымалі яго з рук міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча. Уладзімір Васільевіч павіншаваў усіх навучэнцаў і настаўнікаў са святам, пажадаў плёну ў вучобе, працы і падарыў школе кнігу-альбом “Спадчына Беларусі”
Шмат добрых пажаданняў выказала калектыву школы начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірыны Змачынскай.
Круг пашаны для першакласнікаў … Перадача сімвалічнага Ключа Ведаў ад выпускнікоў першакласнікам…
А пра пачатак новага навучальнага года абвясціў доўгачаканы школьны званок. Ён запрасіў вучняў на першы ўрок, прысвечаны Году народнага адзінства “У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны». Педагогі падрыхтавалі для навучэнцаў маршруты віртуальных падарожжаў, арганізавалі тэматычныя выставы і экспазіцыі.
Алена МАРЦІНОВІЧ, намеснік дырэктара Хутарскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

