Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

27 августа 2021

Ураджэнка Чэрвеньскага раёна Людміла Валчок несла беларускі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды-2021 ў Токіё

24 жніўня ў Токіё адбылася цырымонія адкрыцця летняй Паралімпіяды-2021. Сцяг Беларусі на парадзе спартсменаў несла ўраджэнка Смілавічаў Людміла Валчок.  

Для нашай славутай зямлячкі гэта – чацвёртыя летнія Паралімпійскія гульні.

У 2008 годзе ў Пекіне яна заваявала сярэбраны, а праз чатыры гады ў Лондане – бронзавы медаль у спаборніцтвах па адаптыўнаму веславанню.

Сёлетняе выступленне нашай зямлячкі  ў гэтай дысцыпліне пачнецца 27 жніўня ў 3 гадзіны 30 хвілін па беларускаму часу. Вясляркі, якія зоймуць у сваіх папярэдніх заездах першыя месцы, адразу трапляюць у фінал. Астатнія атрымаюць шанц прадоўжыць барацьбу за медалі праз суцяшальныя заезды. 

“Што рухае мною зноў і зноў? Адказ на гэтае пытанне вельмі просты. Быць тут, на Паралімпійскіх гульнях, адчуваць іх атмасферу, бачыць шчаслівыя твары, нягледзячы на боль, траўмы і іншыя перашкоды, якія адчуваў кожны з нас, і кожны дзень хадзіць на трэніроўкі, даказваючы сабе, на што ты здольны. Спорт – гэта эмоцыі: ты выйграеш, ты прайграеш, ты плачаш, ты смяешся, маленькі ты ці вялікі, не мае значэння, тут мы ўсе роўныя, мы асобы, якія здольныя на многае, а часам і на неверагодныя рэчы”, – напісала з Токіё Людміла Валчок на сваёй старонцы ў Facebook.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс