Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

17 сентября 2015

Навядзенне парадку на зямлі

15 сентября 2015 года, у рамках падрыхтоўкі да чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў,  па пытанні «Навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў Чэрвеньскага раена» адбылося выязное пасяджэнне камісіі па аграрных пытаннях, харчаванні і сацыяльным развіцці тэрыторый.

Дэпутаты на чале са старшыней Валянцінай Тарасік наведалі палігон ЦКА. Дырэктар ЖКГ Ігар Навіцкі паказаў, як яны працуюць па ўтрыманні палігона, выманні і сартаванні другсыравіны. Падзяліўся планамі і праблемамі. Дэпутаты падтрымалі ідэю ўстаноўкі на палігоне лініі па сартаванні смецця. Далей камісія, у рабоце якой таксама прынялі   ўдзел усе старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі ДРС-121, лясгаса, ПМС, начальнікі землеўпарадкавальнай, экалагічнай і санітарнай службаў раена, наведалі шэраг прадпрыемстваў і устаноў раена. Дэпутаты высока ацанілі працу дырэктара Лядзенскай школы Ірыны Змачынскай і ўсяго калектыву па азеляненні тэрыторыі. Буянства яркіх фарбаў, нягледзячы на засушлівае лета падняло настрой. Ірына Змачынская падзялілася вопытам, а таксама расказала аб іншых праектах і напрамках работы з дзецьмі ў   установе адукацыі. Камісія наведала ўчасткі, дзе былі знесены старыя і разбураныя дамы ў Лядзенскім сельсавеце. Старшыня Алена Гамеза рассказала пра супольную працу ПМС, лясгаса, сельвыканкама і сельгасарганізацый па зносе дамоў і ўвядзенню ў сельгасабарот свабодных участкаў. На прыкладзе ўчастка ў в. Лучча і участкаў у в. Горкі паказала, як на вызваленых землях праведзены пасеў сельгаскультур. А на прыкладзе. у в. Хутар аб працэсе гэтых работ. Камісія ўхваліла праводжаныя  мерапрыемствы і даручыла старшыням усіх сельвыканкамаў паскорыць гэтую працу на месцах.

З вялікім інтарэсам дэпутаты наведалі малочна-таварную ферму. в. Хутар КСУП «Ганута-Агра». Намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Шыфрын з гонарам правеў камісію па тэрыторыі фермы. Высока ацэнена праца па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Дэпутаты выказалі свае меркаванне і прапановы па далейшай працы ў дадзеным кірунку.

Апошнім аб'ектам, на якім працавала камісія была тэрыторыя раеннага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Галоўны санітарны ўрач Мікалай Лойка правеў удзельнікаў мерапрыемства па ўсей тэрыторыі. Паказаў, што зроблена ў плане рамонту адміністрацыйнага будынка і гаспадарчых пабудоў, падзяліўся планамі на будучыню па рамонце і добраўпарадкаванні тэрыторыі. Дэпутатаў уразіла высокая якасць і аб'емы праведзеных  работ пры мінімальных выдатках фінансавых сродкаў і максімальным прыцягненні працы супрацоўнікаў.

Пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі будуць разгледжаны ў пятніцу 18 верасня на сесіі раеннага Савета дэпутатаў. Камісіяй вывучана праца на месцах, дадзены прапановы для ўключэння ў праект рашэння сесіі.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/822-navyadzenne-paradku-na-zyamli.html#sigProId78130092e9

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

    Туристические объекты района

    сброс