Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
05 мая 2025

У Чарнаградзі пачала працаваць станцыя абезжалезвання вады

15 станцый абезжалезвання вады мяркуецца пабудаваць сёлета на Чэрвеньшчыне ў рамках дзяржаўнай праграмы “Чыстая вада”. Першую, з новай водазаборнай свідравінай, не так даўно ўжо ўвялі ў эксплуатацыю ў аграгарадку Чарнаградзь.

Як паведамілі “Раённаму весніку” ў камунальным унітарным прадпрыемстве “Жодзінскі водаканал”, тры станцыі абезжалезвання вады плануецца пабудаваць у аграгарадку Турэц, дзве – у вёсцы Натальеўск, па адной – у Раванічах, Гудавічах, Дамавіцку, Карпілаўцы, Велікаполлі, Хутары, Хвойніках, Смагароўцы і Смілавічах.

Акрамя таго, зараз актыўна будуюцца водазабор і станцыя абезжалезвання вады ў Чэрвені. Паводле праекта, яны павінны быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2026 годзе. Аднак, як нядаўна заявіў у каментарыі інтэрнэт-сайту mlyn.by намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама па пытаннях будаўнічай галіны і ЖКГ Руслан Чарняўскі, ёсць падставы зрабіць гэта з апярэджаннем будаўнічых графікаў – ужо сёлета ў снежні.

Па выніках рэалізацыі дзяржпраграмы, забяспечанасць жыхароў раёна чыстай пітной вадой дасягне ста працэнтаў.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

    Туристические объекты района

    сброс