Новую кацельню магутнасцю 10 мегават, якая пераважна працуе на мясцовых відах паліва (дранцы), увялі ў эксплуатацыю ў гарадскім пасёлку Смілавічы.
Цеплакрыніца створана ў рамках дзяржаўнай праграмы “Энергазберажэнне” і замяніла дзве старыя газавыя кацельні “Каледж” і “Ліцэй”. З ўводам яе ў эксплуатацыю з’явілася магчымасць круглы год падаваць спажыўцам гарачую ваду, а таксама ацяпляць новыя дзіцячы садок і шматкватэрныя дамы, які плануецца пабудаваць.
Дзякуючы рэалізацыі гэтага праекта, з’явілася магчымасць павялічыць выкарыстанне мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў на 1500 тон умоўнага паліва ў год і скараціць спажыванне прыроднага газу на 1730 000 кубічных метраў у год.