Наша каманда пераканаўча перамагла сваіх сапернікаў у двух стартавых турах рэгіянальнага этапу чэмпіянату Беларусі па футболу сярод каманд другой лігі.
У Жодзіна “Колас” разграміў мясцовую “Ракету” – 9:0 (тры мячы забіў Яўген Смаль, два – Аляксандр Мінко, па аднаму – Сяргей Лізуноў, Віктар Арлоўскі, Дзмітрый Сацукевіч і Мікалай Івашкін), а ў Слуцку – фізкультурна-спартыўны калектыў з аднайменнай назвай – 5:1 (хет-трыкам адзначыўся Сяргей Лізуноў, па аднаму мячу забілі Яўген Смаль і Аляксандр Красноў).
Пасля двух тураў чэрвеньцы з шасцю ачкамі ўзначальваюць турнірную табліцу групы “А” дывізіёну «Мінская вобласць”. Столькі ж ачкоў набралі і футбалісты “Салігорска”, але ў нашых – лепшая розніца забітых-прапушчаных мячоў.