Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

26 Студзень 2023

Амаль 50 тыс. кватэр пабудавана ў Беларусі ў 2022 годзе

У Беларусі за мінулы год арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 49,4 тыс. новых кватэр, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Уведзена ў эксплуатацыю 4226, 2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1824,2 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 43,2 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1390,1 тыс. кв.м. Для шматдзетных сем'яў уведзена 874,3 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1222,1 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 28,9 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць