Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 Лістапад 2022

Уборку бульбы завяршылі ў гаспадарках Беларусі

Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 26 тыс. га плошчаў - гэта 100 працэнтаў ад запланаванага, сабрана 789,9 тыс. т. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у Беларусі ўбраны на 2,35 млн га, што складае 98 працэнтаў ад плана. Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 9,250 млн т збожжа.

Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 184,2 тыс. га (79,2 працэнта), намалацілі 1,231 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 66,8 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 981,1 тыс. га, што складае 98,5 працэнта ад запланаванай плошчы.

Агародніна ўбрана з 5,97 тыс. га плошчаў - гэта 93,7 працэнта ад плана. Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 87,7 тыс. га, што складае 93,9 працэнта да плана. Іх сабрана ўжо больш за 3,9 млн т.

БелТА

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць