Рашэннем Чэрвеньскага райвыканкама вызначаны месцы для арганізацыі рознічнага гандлю кветкамі з 5 па 8 сакавіка 2024 года.
У г. Чэрвені:
аўтамабільная стаянка каля стадыёна (вул. Перамогі);
аўтамабільная стаянка каля Белпошты (вул. Барыкіна, 60А);
пляцоўка каля крамы "Марк Фармэль" (вул. Карла Маркса);
рынак Чэрвеньскага райспажыўтаварыства (вул. Карла Маркса, 33а).
У г.п. Смілавічы:
гандлёвая пляцоўка (вул. Рэвалюцыйная);
прылеглая тэрыторыя да прыватнага гандлёва-вытворчага унітарнага прадпрыемства "Гандлёвы дом Смілавічы" (рынак на вул. Дзяржынскага).