Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
26 Кастрычнік 2018

Адрасы клопату падчас суботніка

20 кастрычніка на Чэрвеншчыне абвясцілі суботнік: на ўборку і добраўпарадкаванне тэрыторый выйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, жыхары раёна.

З самай раніцы жыхары райцэнтра сумесна з камунальнікамі шчыравалі ў гарадскім скверы і на вуліцах Чэрвеня, дзе актыўна наводзілі парадак.
Да масавых работ далучыліся работнікі адукацыі і культуры, прыбіраючы апалае лісце з тэрыторый, прылеглых да іх установаў.

Дарэчы, сродкі, заробленыя на суботніку, пойдуць на добраўпарадкаванне раёна, а таксама на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыяльнай сферы.

Галерэя малюнкаў