Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца 8:30-17:30,
прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
абед 13:00-14:00,
Выхадны-субота, нядзеля

АДЗІНЫ ТЭЛЕФОННЫ НУМАР ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"-142

15 2 22 40 1 15 2 22 40 1 22 2 22 19

13.01.2022 11:54

Міні-футбол: чэрвеньскі “Колас-Белінвест” здабыў дзве перамогі ў чэмпіянаце Мінскай вобласці

Апошні матч каляндарнага года нашы футбалісты завяршалі хатнім матчам з камандай “Крупкі-ДРБУ-164”.

Ужо на 4-й хвіліне сустрэчы вароты гасцей распячатаў Дзяніс Хадаронак, затым двойчы вызначыўся Аляксандр Яроміч. А на перапынак, дзякуючы дакладным ударам Аляксея Бялова і Андрэя Філічава, каманды пайшлі з лікам 5:0 на карысць чэрвеньцаў.

У другім тайме гаспадары пляцоўкі намаганнямі Аляксея Бялова, Максіма Чалядзінскага, Андрэя Філічава і Аляксандра Яроміча завяршылі разгром саперніка. “Крупкі-ДРБУ-164” здолелі заcмуціць нашага галкіпера Аляксандра Курыловіча толькі аднойчы, на апошніх секундах сустрэчы. 9:1 – перамога “Коласа-Белінвеста”.

13 1 22 21

Зусім іншай па драматызму і напалу эмоцый выдалася для чэрвеньцаў першая гульня ў новым годзе. У выязной сустрэчы з “Любанню”, як і ў папярэднім матчы, Дзяніс Хадаронак на 11-й хвіліне адкрыў лік. Гаспадары пляцоўкі хутка адыграліся. А паля таго, як Аляксей Кулікоў зноў вывеў “Колас-Белінвест” наперад, “Любань” забіла двойчы.

Аднак, саступаючы пасля першага тайма 2:3, нашы здолелі змяніць хаду сустрэчы. На 38-й хвіліне Аляксей Бялоў параўнаў лік, а яшчэ праз дзве хвіліны Аляксей Кулікоў забіў пераможны для чэрвеньцаў мяч – 4:3.

У першым крузе чэмпіянату “Коласу-Белінвесту” засталося згуляць два матчы: дома з “Нясвіжам” (22 ці 23 студзеня) і ў гасцях са “Старымі Дарогамі”.

13 1 22 21

Зараз наша каманда мае ў сваім актыве 13 ачкоў і разам з “Нясвіжам” узначальвае турнірную табліцу спаборніцтваў.

Ігар АДАМОВІЧ

86 разоў (а)