Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца 8:30-17:30,
прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
абед 13:00-14:00,
Выхадны-субота, нядзеля

АДЗІНЫ ТЭЛЕФОННЫ НУМАР ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"-142

15 2 22 40 1 15 2 22 40 1 22 2 22 19

06.01.2022 12:41

«Казачны куфэрак»: Чэрвеньскі клуб інтэлектуальных гульняў правёў першы ў гэтым годзе турнір

У сумленным інтэлектуальным баі сустрэліся «Зоркі» і «Калабкі». Як можна зразумець з назвы, гэта дзеці з малодшых класаў.

Як распавяла кіраўніца раённага клуба інтэлектуальных гульняў «Ігумен» Ірына Вабішчэвіч, арганізатар «Казачнага куфэрка» - клуб «Гульня» з Краснадара: «Яны робяць класныя міжнародныя турніры. На гэты раз парадавалі самых маленькіх. Тэма была «Казкі і іх героі». Гулялі вучні СШ №4 з 3-га «Б» і 2-га «А». Дзецям было цікава адказваць на пытанні. Напрыклад, «Хто паслаў такое паведамленне з борта дывана-самалёта: «А ў маёй ступе камфортней!». Або «На якім інструменце іграе каза ў мультфільме «Маша і мядзведзь»?» У якасці адказаў прапаноўваліся ўрыўкі з казак і карцінкі».

6 1 22 25

І такіх пытанняў было цэлых 50 штук! Хлопцы найграліся ад душы. «Калабкі» перамаглі, але прыз - «Казачны куфэрак» з цукеркамі - падзялілі на ўсіх. У турніры ўдзельнічалі і старэйшыя знаўцы. Яны паспрабавалі сябе ў якасці гульнявога журы. Няхітрыя, прыязныя і выхаваныя «Калабкі» і з імі падзяліліся цукеркамі ў падзяку за сумленнае судзейства.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ірыны ВАБІШЧЭВІЧ

87 разоў (а)