Прапановы, заўвагі будуць сістэматызаваны і накіраваны ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
Пятага студзеня ў грамадскай прыёмнай абмяркоўвалі пытанні абароны і ўмацавання інстытута сям'і члены раённай арганізацыі саюза жанчын. Яны з задавальненнем адзначылі, што шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства працягнуць знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Сёння многае робіцца нашай краінай у гэтым кірунку. Гэта і выплата дапамогі пры нараджэнні дзіцяці, прадастаўленне бясплатных медыцынскіх паслуг і адукацыі, аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання, гарантыі ў сферы працы, падаткаабкладання, пенсійнага забеспячэння і іншае.
«Змены, прапанаваныя ўнесці ў Канстытуцыю адказваюць запытам сучаснага беларускага грамадства», — лічаць у раённай арганізацыі БСЖ.
Галіна Гамеза. Фота аўтара