У навагоднюю ноч у вёсцы Карпілаўка сям'я Ю., як і многія іншыя сем'і, загадвала жаданні пад бой курантаў, дэгуставала навагоднія пачастункі і будавала планы на новы 2022 год. Святочную атмасферу парушыў трэск, які пачулі дамачадцы. Выйшаўшы на вуліцу было выяўлена, што дах гарыць адкрытым полымем.
Прыбыўшыя на месца здарэння ратавальнікі лакалізавалі агонь, аднак сям'я пазбавілася прытулку над галавой. У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць. Што пацягнула за сабой такі нечаканы і вельмі непрыемны «сюрпрыз»? Разглядаемая прычына - парушэнне правілаў выкарыстання піратэхнічных сродкаў.
5 студзеня жыхарка вёскі Калодзежы наважыла прапаліць лазню, аднак у працэсе прапальвання адбылося загаранне даху. У выніку пажару знішчаны дах, закураны сцены, маёмасць. Разглядаемая прычына – перакал печы.
Наперадзе нас чакаюць вялікія выхадныя. Адны захочуць яркіх і маляўнічых відовішчаў з піратэхнікай, іншыя сямейнага адпачынку на дачы ці ў сваякоў у вёсцы.
МНС нагадвае, не варта грэбаваць правіламі бяспекі. Халатнасць і бестурботнасць можа не толькі сапсаваць святочны настрой, але і прывесці да страты маёмасці, прычынення шкоды здароўю і нават гібелі.
- Не дапускайце перекала печы;
- Не выкарыстоўвайце печы якія маюць пашкоджанні, расколіны;
- Пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў выразна выконвайце інструкцыі;
- Не дапускайце дзяцей да выкарыстання піратэхнічных сродкаў;
- Не пакідайце дзяцей без нагляду.
У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112.