Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца 8:30-17:30,
прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
абед 13:00-14:00,
Выхадны-субота, нядзеля

АДЗІНЫ ТЭЛЕФОННЫ НУМАР ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"-142

15 2 22 40 1 15 2 22 40 1 22 2 22 19

13.01.2022 08:40

Аляксандр Ярашэнка: прадпрыемствы «Вялікага каменя» пастаўляюць прадукцыю ў 20 краін свету

Прадпрыемствы "Вялікага каменя" ажыццяўляюць пастаўкі ў 20 краін свету. Гэта адзначыў кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Тры дзесяцігоддзі беларуска-кітайскіх адносін і стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 6 гадоў парк стаў цэнтрам прыцягнення тэхналогій і капіталу для кампаній з усяго свету. Цяпер тут зарэгістраваны 85 рэзідэнтаў. Геаграфія іх заснавальнікаў ахоплівае 15 краін", - расказаў кіраўнік.

Паводле яго слоў, пандэмія каранавіруса, безумоўна, паўплывала на дзейнасць "Вялікага каменя". Але істотнага зніжэння дынамікі на назіраецца. Аб'ём заяўленых інвестыцый складае больш за $1,24 млрд.

"Вялікі камень" забяспечвае кропкі росту для эканомікі краіны і рэгіёна. У парк ужо ўкладзена больш за $718 млн, 37 кампаній вырабляюць прадукцыю, вядуць навукова-даследчыя распрацоўкі, а таксама аказваюць паслугі. Прадпрыемствамі "Вялікага каменя" створана больш за 1700 рабочых месцаў з сярэдняй зарплатай у 2 разы вышэйшай, чым па краіне. Вырас і аб'ём экспарту - практычна на 17 працэнтаў у параўнанні з 2020 годам. Пастаўкі ажыццяўляюцца ў 20 краін свету", - рэзюмаваў Аляксандр Ярашэнка.

БелТА

79 разоў (а)