Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

Мы ў сацыяльных сетках:
 

Служба «адно акно» Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта

Адрас службы

вул. Луначарскага, д.31 (1-ы паверх)

223232, г. Чэрвень, Мінскай вобласці

Прыём заяваў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Панядзелак, аўторак, серада, пятніца - з 8.00 да 17.00

Чацвер - з 8.00 да 20.00

Першая і трэцяя субота месяца - з 8.00 да 13.00

Выхадны: субота, нядзеля, святочныя дні

Кантактны тэлефон

Тэл. (8-01714) 55189

тэл. факс (8-01714) 28228

нумар 142 (званок бясплатны)

Спецыялісты КВУП «ДВЦ Мінскага абласнога выканаўчага камітэта»

Шумко Алена Васільеўна

Русак Ірына Яўгенаўна

Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы «адно акно» ажыццяўляе загадчык сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Баранава Наталля Авімаўна, тэл. 28211, 22324

Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:

  • забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
  • стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • аказанне бясплатнай кансультацыйнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
  • выдача адміністрацыйных рашэнняў.

У адпаведнасці з артыкулам 14. Закона рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. №433-З заява зацікаўленай асобы можа быць пададзена ў вуснай, пісьмовай і электроннай форме.

Заява зацікаўленай асобы ў электроннай форме падаецца праз адзіны партал электронных паслуг пасля атрымання да яго доступу:

  • без выкарыстання сродкаў ідэнтыфікацыі;
  • з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з'яўляецца юрыдычная асоба). Парадак атрымання унікальнага ідэнтыфікатара устанаўлiваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • з выкарыстаннем асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу, сертыфікат адпаведнага адкрытага ключа якога выдадзены рэспубліканскім цэнтрам дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь.

Спосаб доступу да адзінага парталу электронных паслуг для падачы заявы зацікаўленай асобы ў электроннай форме вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у пераліку адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню у электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.

Для забеспячэння доступу да адзінага парталу электронных паслуг і атрымання унікальнага ідэнтыфікатара ў складзе лагіна і пароля з фарміраваннем асабістага электроннага кабінета для падачы (адклікання) заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, атрымання адміністрацыйных рашэнняў (апавяшчэнняў аб прынятых адміністрацыйных рашэннях) і падачы (адклікання ) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме, грамадзянам неабходна звяртацца ў службу "адно акно" Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.Чэрвень вул.Луначарского д. 31 (будынак гасцініцы). Час працы службы: панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8-00 да 17-00; чацвер з 8-00 да 20-00; першая і трэцяя субота месяца з 8-00 да 13-00; выхадны нядзеля.

Кансультацыю па выдачы унікальнага ідэнтыфікатара, можна атрымаць па тэлефонах: 801714 28-2-28, 55-1-89.

723 разоў (а) Апошняя змена: 01.03.2019