Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

Навіны рэспублікі

Асігнаванні на развіццё аховы здароўя ў Беларусі ў 2020 годзе значна вырастуць. Аб гэтым паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці рэканструяванага адміністрацыйна-бытавога будынка Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь па выніках 2020 года плануе экспартаваць у Кітай прадукцыі на $100 млн. Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Нацыянальная школа пілотаў можа быць створана ў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 727 ад 29 кастрычніка 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі ў Беларусі пачынае сёння працаваць у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

У Беларусі завершана ўборка лёну, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Рамачнай праграме супрацоўніцтва ААН і Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады акцэнт будзе перанесены на супрацоўніцтва замест падтрымкі, расказала пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаанна Казана-Вішнявецкі ў інтэрв'ю праграме "Тыдзень", паказанай 27 кастрычніка ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 кастрычніка падпісаў указ нумар 394 "Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык". Дакумент накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы ажыццяўлення мікрафінансавай дзейнасці. Гэта дасць магчымасць пашырыць інструменты мікрафінансавання для развіцця прадпрымальніцтва і павысіць узровень абароненасці спажыўцоў такіх паслуг, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Новую стратэгію ў сферы інтэлектуальнай уласнасці распрацоўваюць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі перад адкрыццём рэгіянальнага семінара "Палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь да канца года плануе падпісаць з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ) крэдытнае пагадненне для фінансавання сумесна з Сусветным банкам праекта "Пашырэнне ўстойлівага энергакарыстання". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінэканомікі па выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Вашынгтон для ўдзелу ў штогадовых пасяджэннях саветаў кіраўнікоў МВФ і Групы Сусветнага банка.