Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.minsk-region.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

21.05.2019 09:33

У чацвёрты раз у Чэрвені ладзіўся фестываль праваслаўнай культуры «Пасхальны перазвон»

У чацвёрты раз у Чэрвені ладзіўся фестываль праваслаўнай культуры «Пасхальны перазвон»

Яго прысвяцілі светламу святу – Уваскрашэнню Хрыстову. Падчас фестывалю працавала выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, вырабы на якую прадставілі раённы цэнтр культуры і адпачынку г.Чэрвеня, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з Чэрвеня,  выяўленчая студыя “Мой свет”, школы горада і раёна, а таксама жыхары Чэрвеня.

Свята-Елісавецінскі манастыр гандляваў хлебам уласнай выпечкі.

Фестываль прадугледжваў конкурсную праграму, якая складвалася з наступных намінацый: “вакальнае мастацтва”, “тэатральнае мастацтва. Мастацкае слова”, “декаратыўна-прыкладное мастацтва”, “літаратура”. Дзве апошнія былі прадстаўлены на выставе.

Выступленні канкурсантаў ацэньвала журы, у складзе якога рэгент храма Мікалая Цудатворцы Наталля Лазоўская, дырэктар дзіцячай школы мастацтва Галіна Прышывалка, работнікі Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку, хармайстар народнага ансамбля “Вербніца” Любоў Елсукова. Старшыня журы – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка.   

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся настаяцель Свята-Нікольскага храма г.Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі. Ён павіншаваў усіх са святам Пасхі, пажадаў шчасця, здароўя, дабрабыту.

Затым конкурсную праграму адкрыў народны вакальны ансамбль “Рэха”. У яго выкананні акапэльна прагучаў “Тропарь Пасхи”. Вельмі кранальна прагучалі таксама песні ў выкананні Валянціны Багловай, Людмілы Мельнік і Анатоля Кеда, Фёдара і Марыны Кацінёвых, Дар’і Ладуцькі, Ангеліны Леўчык, Кацярыны Фёдаравай, Дар’і Бычанок, Ганны Казаковай і Іны Ярохавец, Наталлі Гурыновіч і вакальнай групы “Экспромт” Турэцкага СДК.  На гэты раз вакальныя выступленні ладзіліся на адкрытай пляцоўцы, а выступленіі чытальнікаў і тэатральныя сцэнкі ставіліся ў актавай зале цэнтра культуры і адпачынку. Таленты акцёраў прадэманстравалі: вучні сярэдняй школы №3 г.Чэрвеня, тэатральны калектыў Руднянскага СДК, калектыў дзіцячага цэнтра ранняга развіцця “Ай, да Я”, тэатральнае аддзяленне нядзельнай школы храма Мікалая Цудатворцы г.Чэрвеня.

Урэшце настаў самы ўрачысты момант: журы падвяло вынікі конкурсу. Пераможцамі сталі: у намінацыі “вакальнае мастацтва”: сярод дарослых – Марына Кацінёва з сынам Фёдарам, сярод дзяцей – Дар’я Ладуцька; у намінацыі “тэатральнае мастацтва. Мастацкае слова”: тэатральнае майстэрства – удзельнікі тэатральнага аддзялення нядзельнай школы храма Мікалая Цудатворцы г.Чэрвеня; мастацкае слова – сярод дарослых Іна Ярохавец (Руднянскі СДК), сярод дзяцей – Арына Краснагір (нядзельная школа).

 У намінацыі “мастацкая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць” пераможцам прызнаны: сярод дзяцей – Кацярына Мажароўская, навучэнка студыі “Мой свет” дзіцячай школы мастацтва, сярод дарослых – Галіна Гарлоўская. За ўдзел у конкурсе ў намінацыі “літаратура” Фёдар Анцыпіровіч атрымаў Удзячны ліст фестывалю. Пераможцам уручаны Дыпломы і ўсе удзельнікі атрымалі Сертыфікаты фестывалю.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

19 разоў (а)