Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца 8:30-17:30,
прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
абед 13:00-14:00,
Выхадны-субота, нядзеля

АДЗІНЫ ТЭЛЕФОННЫ НУМАР ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"-142

15 2 22 40 1 15 2 22 40 1 22 2 22 19

20.09.2022 16:45

«Куды здаваць?» Жыхар Аточнай Слабады звярнуўся ў дзяржкантроль

«Куды здаваць?» Жыхар Аточнай Слабады звярнуўся ў дзяржкантроль

15 жніўня Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці правёў «гарачую лінію» на тэму эфектыўнасці сістэмы збору і вывазу камунальных адходаў і выкарыстання другасных рэсурсаў. З сямі зваротаў адно было ад жыхара Чэрвеньскага раёна.

Міхаіл Кавалёў з вёскі Аточная Слабада распавёў, што ў раёне праблема здаць адходы на перапрацоўку. Нарыхтоўчыя пункты не прымаюць ПЭТ і шкляныя бутэлькі, толькі шклабой. Другой скаргай Міхаіла Цімафеевіча была адсутнасць кантэйнераў для раздзельнага збору смецця.

Дапамагчы разабрацца ў праблеме «Раённы веснік» папрасіў дырэктара Чэрвенскай ЖКГ Аляксандра Фомчанка:

– У Чэрвені і Смілавічах ад Чэрвенскай ЖКГ працуюць прыёмныя пункты другасных матэрыяльных рэсурсаў, у якіх вядзецца нарыхтоўка адходаў паперы і кардону (па 15 капеек за кілаграм), шклабою (па 14 капеек за кілаграм) і ПЭТ-бутэлек (па 40 за кілаграм). Усе жадаючыя могуць здаваць другсыравіну на перапрацоўку, зарабляючы пры гэтым грошы. У населеных пунктах раёна існуюць кантэйнерныя пляцоўкі з раздзельным зборам адходаў: шкла, макулатуры, ПЭТ-бутэлек. У Атачнай Слабадзе ўстаноўлены кантэйнер для збору ПЭТ-бутэлек. Шкляныя бутэлькі ЖКГ сапраўды прымае толькі шклабоем, але ёсць іншыя арганізацыі ў горадзе, якія прымаюць шклотару.

А вось што распавёў намеснік дырэктара Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Алег Каліта:

— У буднія дні з 10.30 да 11.30 у пункце здачы шклотары завод прымае бутэлькі. Прыём вядзецца з боку вуліцы Чапаева. Кошт залежыць ад вiду шклотары. Напрыклад, шрубавыя бутэлькі 0,5 літра каштуюць 16 капеек за штуку, а шрубавыя і простыя бутэлькі 0,7 літра па 18 капеек.

  Вольга ДЗЯМЕНКАВЕЦ

35 разоў (а)