Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: ideologicultura@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Пн.-Пт., 8:00 - 17:00, абед 13:00-14:00, вых. Сб.-Вс.

КУДЫ ЗВЯРНУЦЦА

01.04.2020 12:20

«Экаград», «Верас» і іншыя аздараўленчыя лагеры запрашаюць на адпачынак і аздараўленне чэрвеньскіх дзяцей

«Экаград», «Верас» і іншыя аздараўленчыя лагеры запрашаюць на адпачынак і аздараўленне чэрвеньскіх дзяцей

Цяперашняя летняя аздараўленчая кампанія адрозніваецца сваёй шматпрофільнасцю.

Будуць стварацца аптымальныя ўмовы для аздараўлення, творчага развіцця і рацыянальнага выкарыстання вольнага часу.

Прапанаваны да выкарыстання новыя формы і метады аздараўлення: музыкатэрапія (музычнае суправаджэнне рэжымных працэсаў); прапаганда здаровага ладу жыцця (курс лекцый, гутарак і г.д.); аўтатрэнінг і псiхагімнастыка (гульні і практыкаванні на развіццё эмацыянальнай сферы і г.д.); спартыўныя святы, забавы, прагулкі і паходы; рытмапластыка; робататэхніка; фітатэрапія; арганізацыя гуртковай працы і клубнай дзейнасці.

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі 2020 года Чэрвеньскім раёне будзе арганізавана праца 15 дзіцячых аздараўленчых лагераў з 18-дзённым знаходжаннем (летнія аздараўленчыя пляцоўкі): у СШ №2 ім. А.К.Флягонтава г.Чэрвень (65 дзяцей); СШ № 3 г. Чэрвеня (60 дзяцей); гімназіі №1 імя В.А. Караля г. Чэрвеня (45); СШ №4 г.Чэрвень (167); СШ №1 г.п.Смілавічы (120); СШ №2 г.п.Смілавічы (90); У Грабёнскiм дзіцячым садзе-сярэдняй школе (35); Новазелянкоўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе (20); Хутарскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе (30); Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы (35); Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвень (45); Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (11); Чэрвенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (г. Чэрвень, філіял у г.п. Смілавічы) (90). Усяго ў лагерах гэта тыпу будзе праходзіць аздараўленне 813 чалавек.

Лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем будзе арганізаваны на базе Раваніцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (20 вучняў), Руднянскага дзіцячага сада-сярэдняй школы (10 вучняў). Хлопцы будуць прыцягнуты да працы па відавай праполцы агароднінных культур.

У перыяд з 01.06 па 18.08.2020 будзе працаваць стацыянарны дзіцячы аздараўленчы лагер «Верас»: 1 змена - 01.06-09.06 (101 дзіця); 2 змена - 12.06-29.06 (122); 3 змена - 02.07-19.07 (122); 4 змена - 22.07-08.08 (122); 5 змена - 10.08-18.08 (122)

Першая змена ў лагеры «Верас» будзе арганізавана па абаронна-спартыўнаму профілі для вучняў 10 класаў устаноў адукацыі раёна, з 2-й па 4-ю змену - па іншых напрамках дзейнасці, 5-я змена - спартыўна-аздараўленчы профіль.

Профільныя 9-дзённыя кругласутачныя лагеры гасцінна расчыняць дзверы ў Запольскай сярэдняй школе - «Экаград», эколага-краязнаўчы лагер (1 змена 25 чалавек); Турэцкім дзіцячым садзе-базавай школе - спартыўна-аздараўленчы (дзве змены 20 і 20); Лядзенскiм дзіцячым садзе-сярэдняй школе - натуральна-матэматычны (дзве змены 25 і 25).

Вялікая ўвага ў перыяд летняй аздараўленчай кампаніі будзе нададзена аздараўленню вучняў у лагерах з кругласутачным і дзённым знаходжаннем такіх катэгорый, як: дзеці-сіроты (25 дзяцей); дзеці-інваліды (40); дзеці, з якімі вядзецца індывідуальная прафілактычная работа (14; ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў); дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы (45); дзеці, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне (5); дзеці са шматдзетных сем'яў (255); дзеці з малазабяспечаных сем'яў (55); дзеці з няпоўных сем'яў (150).

Віялета Аўсяннікава,

загадчык сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама

11 разоў (а)